Рысавыя катлеткі з вэнджаным сырам РЭЦЭПТ

Мы ўжо з вамі дзяліліся некаторымі парадамі на тэму, як больш свядома ставіцца да гатавання ежы, каб паменшыць харчовыя адкіды і іх негатыўны ўплыў. І вось самы час падзяліцца рэцэптамі, якія ў гэтым дапамогуць.

24.11.2018 / 13:54

Уявім сітуацыю, што вы наварылі зашмат рысу і не ведаеце, што з ім рабіць, бо як гарнір ён ужо не лезе. У гэтым выпадку скарыстайцеся рэцэптам рысавых катлетак — яны будуць даспадобы як у выглядзе гарніру, так і як заедак на выпадак, калі да вас прыйшлі госці.

Цікавы прысмак тут надае вэнджаны сыр, і я б раіла выкарыстаць менавіта яго, але калі няма нічога падобнага, бярыце ваш улюбёны сыр і дадайце цікавых прыправаў. Таксама можаце дадаць больш смаку семкам, зрабіўшы наступным чынам: разаграяце сухую патэльню, на яе кладзяце семкі, дробку цукру, куміну, солі і папрыкі. Даём трохі падрумяніцца, здымаем з патэльні і потым здрабняем.

На 4 порцыі:

Цыбуліну дробна наразаем, моркву тром на тарцы. На патэльні грэем алей і смажым цыбулю і моркву да мяккасці.

Сыр тром на тарцы, семкі драбнім у ступцы ці кавамолцы.

Змешваем рыс з сырам, агароднінай, семкамі, яйкамі і мукой. Па жаданні пасаліце (але збольшага салёнасць надае вэнджаны сыр).

Фармуем катлеткі і кладзём іх на пергамент, змазаны алеем. Запякаем у духоўцы 20 хвілін пры 180 градусах, пераварочваем катлеткі і пакідаем яшчэ на 5 хвілін. Падаём з любімым соусам. Я вам прапаноўваю паспрабаваць варыянт гарчычна-мядовага соусу.

Гарчычна-мядовы соус

Часнок дробна нарэзаць і змяшаць з усімі астатнімі інгрэдыентамі. Трымаць у халадзільніку.

Вольга Чарнова, фота аўтаркі