У трэцяй частцы «Сэксу ў вялікім горадзе» памрэ адзін з галоўных герояў

20.11.2018 / 15:02

Легендарнаму серыялу «Сэкс у вялікім горадзе» сёлета споўнілася 20 гадоў, і прыхільнікі шоу і поўнаметражных фільмаў спадзяваліся, што да круглай даты стваральнікі выпусцяць на экраны працяг прыгод верных сябровак.

Чуткі вакол фільма актыўна падаграваліся, нарэшце ў верасні 2017 года стала вядома, што трэцяя частка ўсё ж такі выйдзе, але без фатальнай спакусніцы Саманты Джонс: актрыса Кім Кэтрал адмовілася здымацца ў франшызе, піша lady.tut.by

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Still my fav tv couple. Aiden was a safe bet but Big was Carrie’s true love. ❤️ #carrieandbig #satc #sexandthecity #manhattan #sjp

Публикация от jessandthecity (@jessandthecity)

Пакуль пра фільм вядома няшмат, актрысы серыяла лічаць за лепшае не раскрываць падрабязнасці, але ў рукі журналістаў трапіў чарнавы сцэнар, распавядае Harper's Bazaar. Галоўнай нечаканасцю сюжэту стала смерць персанажа Крысці Нота - Містэра Біга. Ён памрэ ў самым пачатку карціны ў ваннай з-за праблем з сэрцам, якія турбавалі яго яшчэ ў шостым сезоне.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Apparently the third #SexAndTheCity movie had plans to kill off a major character—which is part of why #KimCattrall didn’t want to come back. Tap the link in our bio to read what could’ve been!

Публикация от O, The Oprah Magazine (@oprahmagazine)

Саманта — злева