У Мінску бацькоў у інтэрактыўнай форме навучаць, як рыхтавацца да родаў
24 лістапада ў Мінску ўжо другі раз пройдзе рэспубліканскі кангрэс «МамаPro». Арганізатары адновяць на сцэне радзільную залу і разыграюць складаныя сітуацыі з практыкі лекараў.
06.11.2018 / 12:57
На мерапрыемстве закрануць тэмы планавання і ходу цяжарнасці, родаў і першых дзён жыцця, а таксама педыятрыі. Усе лекцыі пройдуць у інтэрактыўным фармаце. Будучыя мамы змогуць у тэорыі паэтапна прайсці увесь працэс родаў і навучыцца рэчам, якія звычайна выклікаюць цяжкасці. Акцэнт будзе зроблены не на лячэнні, а на тым, як зрабіць так, каб лячыць не прыйшлося.
Так, на сцэне адновяць жыццёвыя сітуацыі з медычнай практыкі. На сцэне створаць вобраз радзільнай палаты, і прафесійныя лекары пракаментуюць тыповыя сітуацыі і стандартныя памылкі маладых бацькоў.
Партнёр праекта Bella Baby Happy раскажа пра дзіцячую гігіену і растлумачыць, як выбіраць падгузнікі, а брэнд «Расцішка» падзеліцца сакрэтамі здаровага харчавання і фарміравання карысных звычак з нараджэння.
Фота: schoollife.ru.
Як трапіць на мерапрыемства?
Дзе? Гасцініца «Вікторыя Алімп» (пр. Пераможцаў, 103).
Калі? 24 лістапада, субота.
У колькі? Старт рэгістрацыі: 10.00. Старт праграмы: 11.00 (мерапрыемства будзе доўжыцца да 17.00, уваход магчымы на працягу ўсяго дня).
Тэлефон для даведак: +375 (29) 680-07-78.
Уваход вольны, рэгістрацыя абавязковая.