Карамельная асалода: рэцэпт французскага дэсерту канэле

Даўно не было ў нас салодкага на стале. І гэтым разам падзялюся з вамі незвычайным рэцэптам, зробленым са звычайных прадуктаў, — канэле (не блытаць з канолі і канелоні). Гэта фірмовы десерт французскага рэгіёна Аквітанія, а слова мае паходжанне ад слова «канелюр». Азначае жалабкі на ствале калоны. Калі пабачыце гэты дэсерт, паходжанне назвы стане больш відавочным.

03.11.2018 / 08:26

Самае складанае ў прыгатаванні канэле — знайсці адмысловую форму, у якой запекчы цеста так, каб яно адпавядала усім паказчыкам: каб унутры цеста засталося мяккім, а звонку была тонкая карамельная скарынка. Але не адчайвайцеся, калі ў вас няма той самай аўтэнтычнай формы, паспрабуйце выкарыстаць любую іншую для дробных пірожных, лепш за ўсё сіліконавую.

Прыклад формачак.

Нам спатрэбіцца:

Добра змешваем муку, цукар і жаўткі, дадаём соль. Тым часам награваем малако з маслам і ваніллю, чакаем, пакуль масла цалкам раскрыецца. Тонкім струменьчыкам наліваем малако ў сумесь з яйкамі і вельмі добра перамешваем. Даём састыць да пакаёвай тэмпературы. Дадаём ром.

Цеста накрываем плёнкай у кантакт і пакідаем на ноч у халадзільніку.

Разліваем цеста па формачках, пакідаючы некалькі міліметраў, бо цеста будзе спачатку падымацца. І не пужайцеся, што яно атрымалася вадкім. Ставім форму ў духоўку, нагрэтую да 180 градусаў, на 70—80 хвілін.

Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі