«Ікея» праз крытыку выдаліла з сацсетак пост, дзе жанчыну параўналі з сабакам

Карыстальнікі фэйсбука раскрытыкавалі расійскае прадстаўніцтва шведскай кампаніі за рэкламны пост, у якім жанчыну параўналі з сабакам.

28.10.2018 / 18:55

У публікацыі была змешчана выява сабакі, які сядзіць за сталом, накрытым сурвэткай «Ікея», і вінавата глядзіць у камеру. На стале — блінцы і варэнне. Ніжэй — подпіс: 

«Калі вы выпадкова падрапалі яго машыну або пагрызлі тэпцікі:

Пост сабраў сотні гнеўных каментароў. «Ікея» спачатку выбачылася за недарэчнае параўнанне, а пасля і зусім выдаліла публікацыю.

Вядома, што кампанія падтрымлівае праграмы, скіраваныя на абарону правоў жанчын у свеце. У 2009 годзе «Ікея» ўдзельнічала ў адукацыйнай праграме «Галасы жанчын» у Індыі.

Nina.nn.by