Як паменшыць харчовыя адкіды? Уласны досвед

У сям’і мяне выхоўвалі з павагай да ежы, і таму кожны раз, калі мне даводзіцца выкідаць нешта з прадуктаў, я адчуваю нейкі ўнутраны сорам. І калі ў дзяцінстве я думала, што выкідаць ежу нельга, бо гэта засмуціць чалавека, які яе прыгатаваў, пазней я пабачыла больш шырокія наступствы такіх паводзін. Калі мы з вамі зірнем на сусветную статыстыку, то пабачым, што прыкладна траціна ўсіх створаных прадуктаў заканчвае сваё жыцце на сметніках.

23.10.2018 / 16:36

Такая колькасць харчовых адкідаў мае не толькі эканамічна негатыўны ўплыў, але і стварае наступствы для экалогіі: адкіды ствараюць прыкладна 8% выкідаў парніковых газаў.

І калі вы думаеце, што сваімі паводзінамі вы не ў стане штосьці змяніць, то вось вам яшчэ адна цікавая лічба. Шмат хто думае, што большая частка адкідаў назапашваецца да таго, як прадукты трапляюць да спажыўца (на складах, у крамах, у рэстаранах). Але, напрыклад, у ЗША 50% харчовых адкідаў з'яўляюцца менавіта на ўзроўні сям’і. На жаль, у мяне няма лічбаў па Беларусі, і спадзяюся, што ўзровень адкідаў у нас не такі высокі, але ў нашых руках зрабіць так, каб іх было яшчэ менш.

Фота: Shutterstock/Nick Hawkes.

Ніжэй вы знойдзеце некалькі парадаў, як зменшыць харчовыя адкіды. Насамрэч, у гэтым няма нічога складанага, усяго толькі патрэбны пэўная доля планавання, кантролю і фантазіі. Некаторыя з парадаў могуць падацца вам відавочнымі, і я буду толькі рада, калі вы і без мяне ўсвядомлена кіруецеся гэтымі правіламі. Але спадзяюся, што штосьці новае вы таксама тут знойдзеце і захочаце змяніць свае звычкі.

Планаванне і кантроль — заклад поспеху (складана выкінуць тое, што вы не набылі)

Але калі ў вас ужо ёсць прадукты і вы ўсведамляеце, што не паспееце ўсё ужыць да таго, як яны сапсуюцца, на дапамогу прыходзіць маразільная камера.

Фота: liebherr.com.

Зразумела, што не ўсе прадукты можна замарозіць, але спіс таго, што доўга пражыве ў холадзе, пры гэтым не страціўшы свае спажывецкіх якасцяў, дастаткова вялікі.

Памятайце, што ў маразілцы таксама нельга захоўваць прадукты бясконца: перад тым, як закінуць нешта ў лядоўню, наклейце на пакет ці кантэйнер стыкер з датай, каб мець магчымасць пракантраляваць тэрмін прыдатнасці.

Фота: healthline.com.

Ну, і калі вы ўжо нешта прыгатавалі, але вам надакучыла гэта есці, заўсёды можна падключыць фантазію і ператварыць рэшткі стравы ў штосьці іншае.

У любым выпадку не трэба сыходзіць у крайнасць і выкарыстоўваць прадукты, якія па усіх паказчыках ужо сапсаваліся і могуць нанесці шкоду вашаму арганізму. Будзьце здаровыя і ешце смачна!

Вольга Чарнова, фоты на застаўцы allianceforscience.cornell, encrypted-tbn0.gstatic.com