Шчоткіна расказала, як вясковая жанчына можа сябе самарэалізаваць

18.10.2018 / 18:20

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна падчас круглага стала на тэму «Духоўны патэнцыял сельскай жанчыны як фактар умацавання і развіцця малой радзімы» заявіла, што малы бізнэс — ключ да самарэалізацыі жанчын на вёсцы, паведамляе БелТА.

На яе думку, найважнейшым кірункам павінна стаць садзейнічанне ў пытаннях самазанятасці, развіцця жаночага прадпрымальніцтва, фермерства, аграэкатурызму.

«Неабходна надаваць павышаную ўвагу малому бізнэсу на вёсцы, падтрымліваць яго развіццё, а мясцовым уладам ствараць неабходныя ўмовы для развіцця жаночага прадпрымальніцтва», — падагульніла Шчоткіна.