Кніга з ілюстрацыямі беларускай мастачкі ўвайшла ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі

18.10.2018 / 10:14

Ілюстрацыі Кацярыны Дубовік да кнігі Джэймса Бары «Пітэр Пэн» у беларускамоўным перакладзе Уладзіміра Лянкевіча ўвайшлі ў шорт-ліст вельмі прэстыжнай прэміі «Nami Concours 2019». 

Кнігу выйшла ў серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў, і яе яшчэ можна набыць у найбуйнейшых кнігарнях краіны, паведамляе «Беларускі кнігазбор» у сваім фэйсбуку.