Букера атрымала пісьменніца з Паўночнай Ірландыі

17.10.2018 / 06:20

Міжнародную літаратурную прэмію атрымае пісьменніца Ганна Бернс за яе раман Milkman. «Ніхто з нас ніколі раней не чытаў нічога падобнага», — сказаў старшыня журы.

Кніга Бернс Milkman распавядае пра раман маладой дзяўчыны з жанатым мужчынам, які старэйшы за яе. Дзеянне разгортваецца падчас канфлікту ў Паўночнай Ірландыі. Яе першы раман No Bones, які прынёс вядомасць аўтару, таксама апавядае пра падзеі гэтага перыяду.

«Ніхто з нас ніколі раней не чытаў нічога падобнага. Зусім своеасаблівая мова Бернс кідае выклік штодзённаму мысленню і форме ў дзіўнай і захапляльнай прозе», — прыводзяцца ў паведамленні словы старшыні журы Кваме Энтані Апіа.

Букераўская прэмія была заснаваная ў 1968 годзе. Пераможца атрымлівае £50 тыс.