Ідэальны спадарожнік восені: духмяны гарохавы суп РЭЦЭПТ

Кожны год з прыходам халадоў я вельмі выразна заўважаю змену ў маіх гастранамічных жаданнях. Восенню і ўзімку заўсёды хочацца чагосьці гарачага, густога, вострага. Пад гэтыя параметры трапляе суп — ідэальная страва на халады і вельмі блізкая нашаму сэрцу і страўніку.

06.10.2018 / 14:09

Пачнём з класікі — гарохавы суп, мой улюбёны з дзяцінства. Галоўная фішка гэтага рэцэпта — выкарыстанне вэнджанай папрыкі. Не палянуйцеся знайсці яе (напрыклад, на рынку), бо яна надае такі водар, што немагчыма перадаць словамі. Яшчэ не забудзьце ўзяць упрыкуску лусту духмянага хлеба ці зрабіць сухарыкі і дадаць іх проста ў суп.

Нам спатрэбіцца:

Замочваем гарох на гадзіну ў гарачай вадзе (спатрэбіцца прыкладна 2 літры). Бульбу, моркву, цыбулю і сельдэрэй наразаем кубікамі. Часнык дробна крышым.

У рондалі разаграваем алей, дадаём цыбулю, часнык, духмяны перац, лаўровы ліст і папрыку і тушым на маленькім агні хвілін пяць. Дадаём астатнюю агародніну і спецыі, добра перамешваем і таксама пакідаем на 5 хвілін на агні.

Надышоў час гароху — перакладаем яго ў рондаль разам з вадой, заліваем соевы соус. Накрываем і гатуем суп адну гадзіну (можа спатрэбіцца менш часу, галоўнае, каб гарох стаў мяккім). Напрыканцы солім і перчым.

Па смаку можна дадаць кавалкі грудзінкі ці іншага гатаванага мяса. Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі