Дызайнерка Каця Цікота прапануе талакой набыць спецыяльныя джынсы для людзей з інваліднасцю
У мінулым годзе дызайнерка Каця Цікота прэзентавала першую ў Беларусі лінейку інклюзіўных нагавіц і камбінезонаў пад агульнай назвай Tikota Іnclusive.
04.10.2018 / 16:24
З таго моманту Каця з камандай працавалі над удасканаленнем розных мадэляў, каб зрабіць прадукт даступным для беларусаў.
Аляксандра Чычыкава ў інклюзіўных джынсах.
Нарэшце, кожны ахвотны зможа замовіць сабе інклюзіўнае адзенне праз інтэрнэт. Асобна Кацярына прапануе 21 пару джынсаў адправіць у 6 абласцей краіны бясплатна.
Дакладней не так: кожны з нас можа набыць на краўдфандынг-пляцоўцы «Вулей» світшот, футболку ці паштоўку з калекцыі Цікоты, а сродкі з гэтай выручкі пойдуць на тое, каб пашыць 21 пару джынсаў тым вазочнікам, якія больш за ўсё маюць у гэтым патрэбу.
Што важна: усе гэтыя джынсы адшываюцца на вытворчасці, дзе працуюць людзі з інваліднасцю.