Паглядзіце, у якіх строях будзе выступаць наша прадстаўніца на «Міс свету» ФОТЫ

У Нацыянальнай школе прыгажосці паказалі сукенкі, у якіх «Міс-Беларусь — 2018» Марыя Васілевіч прадставіць нашу краіну на конкурсе «Міс свету».

04.10.2018 / 10:54

Усяго ў дзяўчыны будзе 13 вобразаў, і пакуль дызайнеры прыадкрылі таямніцу таго, якімі будуць нацыянальны строй і вячэрняя сукенка.

Конкурс пройдзе 8 снежня на кітайскім востраве Хайнань.

Nina.nn.by, фота БелТА