У Саудаўскай Аравіі жанчына ўпершыню стала вядучай навін на дзяржаўным тэлебачанні ВІДЭА

Журналістка Віам Аль-Дахіл стала першай жанчынай у Саудаўскай Аравіі, якой даверылі быць тэлевядучай выпуску навін на дзяржаўным тэлебачанні, паведамляе Daily Mail.

21.09.2018 / 22:19

Яна разам з калегам-мужчынам пачала весці вячэрні інфармацыйны блок навін на тэлеканале Al Saudiya.

З'яўленне вядучай на дзяржаўным тэлебачанні — істотная падзея для такой кансерватыўнай краіны як Саудаўская Аравія.

Віам Аль-Дахіл раней працавала карэспандэнткай тэлеканала CNBC Arabia.

Nina.nn.by