Marvel выпусціць першы поўнаметражны фільм пра супергероя з жанчынай — галоўнай гераіняй ТРЭЙЛЕР

18.09.2018 / 18:46

Marvel апублікавала трэйлер «Капітана Марвэл» з Бры Ларсан у галоўнай ролі. Гэта першы сольны фільм студыі пра жанчыну-супергероя. Свае дзіўныя здольнасці яна атрымала з-за змешвання ўласнай ДНК з генетычным кодам іншапланетнай расы кры.

Прэзідэнт Marvel Studios Кевін Файгі называе яе самым магутным супергероем кінасусвету.

Фільм выйдзе ў першай палове 2019 года.