У цэнтры Мінска затрымалі Ніну Багінскую

10.09.2018 / 12:57

Каля выхаду са станцыі метро «Кастрычніцкая» 10 верасня пасля апоўдня затрымалі апазіцыйную актывістку Ніну Багінскую, піша Радыё Свабода.

Жанчына стаяла ля метро з плакатам пра дэкамунізацыю Беларусі. Неўзабаве побач з ёй з'явіліся два амапаўцы, адзін з якіх некуды патэлефанаваў. Празь некалькі хвілінаў да іх пад’ехаў сіні мікрааўтобус, куды і адправілі сп. Багінскую.

Ніна Багінская вядомая сваімі адзіночнымі пікетамі ля дзяржаўных установаў і ў цэнтры Мінска. Жанчыну неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі.