Прычынай смерці салісткі The Cranberries стала ўтапленне

06.09.2018 / 14:54

Фота з Вікіпедыі

Прычынай смерці салісткі групы The Cranberries Далорэс О'Рыардан стала ўтапленне. Пра гэта паведамляе BBC News са спасылкай на заключэнне судмедэксперта.

У ім гаворыцца, што О'Рыардан патанула ў ванне, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. На яе целе не выявілі траўмаў або слядоў самапашкоджання. Колькасць алкаголю, які спявачка выпіла перад смерцю, эксперты назвалі «празмерным». Яе смерць стала вынікам няшчаснага выпадку.

Пра смерць спявачкі стала вядома 15 студзеня. О'Рыардан было 46 гадоў. Яе знайшлі мёртвай у нумары гатэля ў Лондане.