Тварам новага нумара Cosmopolitan стала вядомая плюс-сайз мадэль ФОТЫ

Адна з самых вядомых plus-size мадэляў Тэс Холідэй стала галоўнай гераіняй кастрычніцкага нумара брытанскага часопіса Cosmopolitan.

31.08.2018 / 17:47

Традыцыйна модны глянец аддае перавагу худым дзяўчатам, але ўсё больш рэдакцый дазваляюць вокладкам быць разнастайнымі: з гераінямі, формы і стандарты прыгажосці якіх маюць другаснае значэнне. 

Phew, I’m literally a COSMO GIRL!! Can’t believe I’m saying that! Thank you @cosmopolitanuk & @farrahstorr for this incredible opportunity If I saw a body like mine on this magazine when I was a young girl, it would have changed my life & hope this does that for some of y’all Issue hits stands 8/31! Photo by the incredible @wattsupphoto #effyourbeautystandards

Публикация от T E S S (@tessholliday)

Тэс Холідэй падзялілася вынікамі супрацоўніцтва з Cosmo ў сваім інстаграме.

Акрамя фотасесіі, у часопісе апублікавалі вялікае інтэрв'ю з Тэс, у якім яна распавяла пра перажытыя за апошнія гады цяжкасці, звязаныя з самаацэнкай, а таксама пра здзейснены ў адносінах да яе некалі сэксуальны гвалт. Сёння яе вага «большая, чым калі-небудзь», але яна «нарэшце палюбіла сябе».

Некаторыя інтэрнаўты і выданні абвінавацілі часопіс у тым, што ён прапагандуе атлусценне. Іншыя ж лічаць гэта яшчэ адным прарыўным крокам у медыя-бізнэсе.

Публикация от T E S S (@tessholliday)

Nina.nn.by