Chanel прадставіла першую калекцыю макіяжу для мужчын

Калекцыя Boy de Chanel — гэта сродкі для скуры, броваў і вуснаў.

22.08.2018 / 17:21

У сапраўды рэвалюцыйную калекцыю ўвайшлі танальны флюід ў чатырох адценнях, чатыры алоўкі для броваў і бескаляровы бальзам для вуснаў.

Усе сродкі пазіцыянуюцца як абсалютна непрыкметныя.

Танальны флюід Le Teint толькі выраўноўвае і ўвільгатняе скуру, аловак для броваў Le Stylo Sourcils закліканы ствараць выразныя, але натуральныя лініі, а бальзам для вуснаў Le Baume Lèvres сілкуе і разгладжвае вусны, не пакідаючы на іх бляску.

Дызайн падкрэслена мужчынскі — лаканічная цёмна-сіняя ўпакоўка.

Старт продажаў калекцыі «Boy de Chanel» прызначаны на студзень 2019 года.

nina.nn.by