У Саудаўскай Аравіі жанчыне-праваабаронцы пагражае смяротнае пакаранне

удакладнена

21.08.2018 / 20:48

У Саудаўскай Аравіі пракурор патрабуе пакараць смерцю Ісру Аль-Хамгам (Israa al-Ghomgham) за ўдзел у антыўрадавых пратэстах. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

29-гадовую Эсру арыштавалі ў 2015-м разам з мужам і яшчэ чатырма актывістамі за «непадпарадкаванне ўладам».

Праваабаронца Эсра Аль-Хамгам паўстала перад судом, і пракурор запатрабаваў смяротнай кары. Вынясенне прысуду судом адбудзецца 28 кастрычніка 2018, пасля чаго канчатковае рашэнне - караць або не — за каралём краіны.

Удакладненне: у першапачатковым варыянце навіны сцвярджалася, што жанчына ўжо пакараная смерцю