Абралі «Веламіс-2018» — яна прыехала ў вышыванцы і з валошкавым вянком у валасах ФОТЫ

Каля 300 беларускіх дзяўчат узялі ўдзел у роварных пакатушках, што прайшлі сёння ў сталіцы. Арганізатары заклікалі ўдзельніц апранацца не па-спартоваму, а па-гарадскому. Многія дзяўчаты ўпрыгожылі і свае ровары.

19.08.2018 / 19:08

Калона праехала ад ГЗЦ «Галерэя Мінск» да ГЦ «Замак» і назад.

«Веламіс-2018» стала Кацярына Шантар. 

Кацярына Шантар. Фота Надзеі Бужан, GO.TUT.BY

Конкурс ладзіцца ўжо ў трэці раз, удзельніцам прапануецца выканаць шэраг заданняў на стыль і спорт.

Фотаздымкі Надзеі Бужан, GO.TUT.BY

nn.by