Спявачка Б'янка выйшла замуж ФОТЫ
07.08.2018 / 13:58
32-гадовая Б'янка (Таццяна Ліпніцкая), беларуская і расійская спявачка, выйшла замуж за гітарыста Рамана Бязрукава. Пра вяселле артыстка распавяла ў Instagram. Б'янка апублікавала фотаздымак з ЗАГСа і напісала: «Вельмі люблю свайго мужа».
Фота з сацсетак
Для ўрачыстасці спявачка выбрала класічную белую сукенку з пышным падолам і шлейфам. Вобраз дапоўніў элегантны вэлюм з карункамі.
Фота з сацсетак
Букет нявесты ўпрыгожылі ружы, васількі і вяргіні. У ЗАГС Б'янка выправілася на рэтра-аўтамабілі, упрыгожаным стужкамі і кветкамі.
Фота з сацсетак
Фота з сацсетак
Нагадаем, Б'янка і Раман сустракаюцца амаль два гады. У лютым музыка зрабіў прапанову.