Беларуская скрыпачка абвінаваціла аўстрыйскага дырыжора ў сэксуальных дамаганнях

26.07.2018 / 18:50

Беларуская скрыпачка Алёна Даргель, а таксама чатыры яе калегі з іншых краін абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях дырыжора Густава Куна, паведамляе AP.

Густаў Кун. Фота: belcanto.ru.

Алёна Даргель сцвярджае, што з 1998 па 2017 гады дырыжор Густаў Кун без дазволу цалаваў, абмацваў, публічна пагражаў і прыніжаў яе і яе калег на адным з фэстаў.

Густаў Кун не прызнаў гэтыя абвінавачванні. Яго адвакат Майкл Кругер назваў такія заявы безадказнымі і дадаў, што Кун будзе абараняцца ад несправядлівых абвінавачванняў у судзе.