У Аўстраліі ў модзе бодзіпазітыўны рух: жанчыны масава фатаграфуюцца голымі, але ў бліскаўках ФОТЫ
Бодзіпазітыўны рух пад назвай Positively Glittered захапіў Аўстралію, паведамляе Dailymail.
10.07.2018 / 12:44
Для чарговай фотасесіі фотамастачкі Джыл Керсвіл (якая вельмі часта працуе з натурай) мясцовыя 56 актывістак пакрываюць сваё цела рознакаляровым глітарам і заклікаюць любіць яго такім, якое яно ёсць, не зважаючы на вагу, колер і іншыя асаблівасці.
Для многіх удзельніц было вельмі няпроста ўпершыню распрануцца перад камерай, але пасля таго, як гэта адбылося, яны адчулі новую дозу ўпэўненасці ў сабе.
«Мы ператварыліся ў бліскучых багінь, напоўненых любоўю да сябе і адна да адной», — падзяліліся ўражаннямі ўдзельніцы фотасесіі.