Іранскую гімнастку арыштавалі за відэа з танцамі ў інстаграме

09.07.2018 / 10:58

У Іране арыштаваная 18-гадовая гімнастка Маэдэ Хаджабіры, якая выклала ў інстаграме відэазапіс, на якім яна танчыць ва ўласнай спальні.

چیو باید اعتراف کرد؟ بابت لرزوندن سینه از کی خط گرفتی؟؟ چگونه قر کمر رو وارد کشور میکردین؟؟ هم دستات تو سبک باباکرم کیا بودن؟؟؟

Публикация от MahiMaedeh (@maedeh_hozhabri)

Па паведамленні брытанскай газеты The Independent, на дзяржаўным тэлебачанні Ірана яе абвінавацілі ў грубым парушэнні маральных нормаў. Гімнастку таксама абвінавачваюць у тым, што яна публічна з'явілася з непакрытымі валасамі, без хіджаба. Акрамя яе па падобных абвінавачаннях арыштаваныя яшчэ тры чалавекі.