Гатуем фалафель дома

Сёння ўжо нікога не здзівіш тым, што ты каштаваў фалафель і ведаеш, у якой з крамак Камароўкі яго робяць лепш за ўсё.

07.07.2018 / 08:50

Мяне саму некалькі год таму літаральна зачаравала гэтая дзіўная і крыху смешная назва. Тады я вырашыла паспрабаваць зрабіць фалафель самастойна. І самым складаным аказалася не гатаванне, а пошук прадуктаў і рэцэпта.

Сёння прадукты знайсці не праблема, а вось рэцэптаў распладзілася такая вялікая колькасць, што не ведаеш, які лічыць правільным і самым смачным.

Варыянт, які вы знойдзеце тут, мне вельмі спадабаўся сваёй колькасцю зеляніны і абранымі спецыямі.

Маленькі слоўнік

Фалафель — страва з нуту, якая паходзіць з Егіпта. Уяўляе сабой шарыкі са здрабнёнага нуту, смажаныя ў алеі;

Нут, ці турэцкі гарох — бабовая расліна з яскравым арэхавым смакам;

Булгур — від крупаў, які вырабляецца з пшаніцы;

Кумін, ці зіра — спецыя, выглядам падобная да кміну, але з гаркаватым прысмакам. Ужываецца для гатавання фалафеля, плову і страваў з мяса;

Тахінная паста — алейная паста са смажанага кунжуту.

Складнікі:

Нут замачыць на ноч. Зліць ваду, зрабіць з яго пюрэ ў камбайне ці пры дапамозе мясарубкі. Цыбулю і часнок дробна парэзаць, зеляніну пасекчы. Дадаць да нуту булгур, зеляніну, цыбулю, часнок і ўсе астатнія складнікі. Добра перамяшаць. Дадаць 3 ст. л. вады і пакінуць у халадзільніку мінімум на паўгадзіны.

Сфармаваць з масы мокрымі рукамі 18 шарыкаў. На патэльні разагрэць алей (вышыня алею павінна быць каля 1—2 см). Падсмажыць шарыкі з усіх бакоў да залацістай скарынкі. Перакласці на папяровыя ручнікі, каб прыбраць залішні алей. Падаваць з соусам і свежай салатай.

Соус:

Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота на застаўцы eda.ru