Вокладку Vogue упершыню ўпрыгожылі мадэлі plus-size

03.07.2018 / 17:54

Мадэлі plus-size Эшлі Грэм і Палома Эльсэсер упрыгожылі вокладку сусветнавядомага Vogue Arabia. Аўтарам фотасесіі стаў Мігель Равер'ега, а тэма нумара гучыць так — Body Revolution (Рэвалюцыя цела).

Новы нумар часопіса прысвечаны жанчынам з рознымі фігурамі і знешнасцю. Аднак, галоўны рэдактар Vogue Arabia Мануэль Арно заявіў: «Разнастайнасць цяпер увайшла ў моду, але я спадзяюся, што хутка гэтае слова стане нечым большым, чым проста гучным загалоўкам».