Духмяны пірог з бацвіннем па асецінскім рэцэпце 

Зусім нядаўна я пісала, як зрабіць халаднік з бурака смачнейшым. І шмат хто ў каментарыях заўважыў, што яшчэ лепей яго гатаваць з бацвіння! 

30.06.2018 / 08:29

І калі вы ўжо пакаштавалі такі халаднік, а бацвінне ў вас ўсё яшчэ не заканчваецца, паспрабуйце зрабіць з яго цудоўны пірог. Гэты рэцэпт лічыцца традыцыйным асецінскім, і пірог мае назву цахараджын.

Гэтым разам я выкарыстоўвала не бацвінне, а мангольд. Мангольд — гэта падвід бурака, але ў ежы ўжываюцца менавіта ягоныя сцёблы, а не клубні. Лісце гэтай расліны багатае на натрый, калій, магній, вітаміны А і Е.

Для цеста:

Для начыння:

Змяшаць цёплую ваду з малаком, пакрышыць у сумесь дрожджы і дадаць цукар. Гэтую сумесь — да мукі, дадаць масла і замясіць цеста. Пакінуць яго на гадзіну, каб паднялося.

Для начыння нарэзаць бацвінне і цыбулю. Сыр пакрышыць відэльцам, змяшаць з зелянінай і смятанай, дадаць соль і перац. Начынне лепей рабіць не загадзя, а перад самым ужываннем.

Цеста абмяць і далонню сфармаваць блін таўшчынёй 7—10 мм. На блін у цэнтры пакласці начынне. Падняць краі і зашчыпнуць іх пасярэдзіне. Разраўняць пірог, каб атрымаўся блін з начыннем унутры. У цэнтры пакінуць дзірачку для выйсця пары.

Выпякаць у духоўцы 20 хвілін пры 200 градусах. Пакуль пірог гарачы, змазаць яго маслам. Смачна есці!

Вольга Чарнова