Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі паказала сваю народжаную дачку ФОТА

21.06.2018 / 12:22

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі 37-гадовая Джасінда Ардэрн у чацвер нарадзіла дачку. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Instagram, апублікаваўшы фатаграфію з немаўляткам і бацькам дзяўчынкі Кларкам Гейфардам.

Welcome to our village wee one. Feeling very lucky to have a healthy baby girl that arrived at 4.45pm weighing 3.31kg (7.3lb) Thank you so much for your best wishes and your kindness. We're all doing really well thanks to the wonderful team at Auckland City Hospital.

Публикация от Jacinda Ardern (@jacindaardern)

Па словах Ардэрн, яна нарадзіла дачку ў Оклендскай гарадской бальніцы, вага дзіцяці — 3,3 кг.

Навіна аб тым, што прэм'ер-міністр Новай Зеландыі ўпершыню стала мамай, выклікала вялікі ажыятаж сярод жыхароў краіны.

«Такая ўсеагульная цікавасць зразумелая. Гэта велізарны гістарычны момант. Джасінда Ардэрн - гэта другая жанчына ў свеце і першая ў Новай Зеландыі, якая нараджае, кіруючы краінай. Цяпер яна з'яўляецца ўзорам для ўсіх жанчын, якія будуюць кар'еру», - заявіла калумністка выдання New Zealand Herald.

Першай жанчынай у свеце, якая нарадзіла дзіця, узначальваючы урад, стала былы прэм'ер-міністр Пакістана Беназір Бхутта. У 1990 годзе яна нарадзіла дачку.

Паведамляецца, што выконваць абавязкі Ардэрн на працягу шасці тыдняў пасля нараджэння дзіцяці будзе яе намеснік Ўінстан Пітэрс.

РБК