У Мінску прэзентавалі калекцыю адзення, натхнёную творамі Язэпа Драздовіча ФОТЫ
як вам?
Калекцыя называецца ЯDRO. Яна была створаная KANVA clothes Анастасіі Васючэнка ў сааўтарстве з дызайнеркай Міланай Собаль.
18.06.2018 / 18:26
Кожны вобраз калекцыі ЯDRO абумоўлены аналізам твораў Язэпа Драздовіча. Ён нясе інфармацыю пра этнічны касцюм беларусаў па матывах графічных замалёвак аўтара, касмічных даследаванняў і ўзораў насценных дываноў.
Пры гэтым усе гэтыя вобразы вельмі актуальныя і трэндавыя.