Памятка: якіх дактароў і як рэгулярна трэба праходзіць, каб трымаць здароўе пад кантролем

Разабрацца ў гэтым дапамагала загадчыца аддзялення прафілактыкі трэцяй паліклінікі г. Мінска Раіса Прасвірына.

19.06.2018 / 16:26

«Медагляды, або, як правільна называць, дыспансерызацыя, патрэбныя для таго, каб вы былі ўпэўненыя, што такія распаўсюджаныя хваробы, як сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя, цукровы дыябет і бронха-лёгачная паталогія, вас не закрануць».

Доктар расказала, што для кожнага пацыента прызначаецца індывідуальнае абследаванне — у залежнасці ад полу і ўзросту.

Калі вам яшчэ няма 40 гадоў, то вам трэба паклапаціцца, каб раз на тры гады ў вас была пройдзеная электракардыяграма і вызначаны ўзровень глюкозы ў крыві. А таксама не лішнім будзе здаць агульны аналіз крыві і мачы, правесці тэст на схаваную кроў у кале. Дактары рэкамендуюць праходзіць пальцавае даследаванне прамой кішкі (у гэтым дапамогуць хірург, уролаг або акушэр-гінеколаг).

«Агляд акушэра-гінеколага жанчына павінна праходзіць раз на тры гады. Флюраграму таксама трэба праходзіць раз на тры гады, але калі вы пакутуеце на хранічныя захворванні, то тады лепей праходзіць флюраграму штогод. Не лішнім будзе прайсці абследванне па замеры ўнутрывочнага ціску, асабліва калі ў вашых сваякоў былі захворванні на глаўкому».

Ілюстрацыйнае фота.

Пасля 40 гадоў трэба праходзіць тых жа дактароў і здаваць тыя ж аналізы, але з перыядычнасцю раз на два гады.

«Трэба абмовіцца, што прызначыць здачу аналізаў тэрапеўт можа і часцей, усё залежыць ад стану здароўя канкрэтнага чалавека. Або прызначыць нейкія іншыя віды даследаванняў».

Атрыманыя звесткі заносяцца ў карту ўліку дыспансернага назірання, а таксама ў электронную базу дадзеных. Пасля агляду дактары занясуць вас у адну з груп дынамічнага назірання.

«Калі вас вызначылі ў групу Д (1), працягвайце весці здаровы лад жыцця, каб захаваць здароўе на доўгія гады».

Для пацыентаў групы Д (2) доктар складзе індывідуальную праграму па выяўленых фактарах рызыкі. Гэта будуць рэкамендацыі па змене ладу жыцця: адмова ад курэння, правільнае харчаванне, павелічэнне фізічнай актыўнасці, не злоўжываць спіртным і гэтак далей.

Пацыенты групы Д (3) будуць знаходзіцца на дыспансерным уліку ў свайго ўчастковага тэрапеўта або ў канкрэтнага спецыяліста.

Сардэчна-сасудзістыя захворванні па-ранейшаму з’яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных.

Дактары рэкамендуюць звярнуць увагу на асноўныя паказчыкі, якія рэзка павышаюць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў:

«Сукупнасць усіх чатырох павышаных паказчыкаў кажа аб наяўнасці ў пацыента метабалічнага сіндрому. Гэты сіндром дактары вобразна называюць страшным словам «смяротны квартэт», таму што ён рэзка павышае рызыку смяротнасці ад інфаркту і інсульту.

Участковыя медсёстры персанальна запрашаюць прайсці дыспансерны агляд тых, хто не наведваў лекараў больш за два гады.

Наталля Тур