У новым урадзе Іспаніі 11 з 18 чалавек — жанчыны

06.06.2018 / 22:17

Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс аб'явіў склад новага ўрада, пераважная большасць пасад у якім атрымалі жанчыны.

Сярод 18 міністэрскіх пасад 11 атрымалі жанчыны, у тым ліку пасады міністра абароны, фінансаў, эканомікі і юстыцыі. Урад на 61,1% сфармаваны з жанчын і гэта самы вялікі паказчык у гісторыі Іспаніі.