Упершыню жанчыны-вайскоўцы пройдуць у парадзе на Дзень Незалежнасці

31.05.2018 / 17:08

Упершыню жанчыны-вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе войскаў у гонар Дня Незалежнасці ў Мінску, паведаміў сёння начальнік штаба — першы намеснік вайсковага каменданта Мінскай вайсковай камендатуры Сяргей Іваноў.

У жаночы парадны разлік уваходзяць 175 жанчын. Па словах Сяргея Іванова, іх адбіралі па пэўных крытэрах: узрост, знешнасць і паспяховая служба.