Згоду прызналі неабходнай умовай для сэксу ў Швецыі

Шведскі парламент прыняў закон, які абавяжа грамадзян папярэдне атрымліваць згоду на сэкс. Пра гэта паведамляе The New York Times.

24.05.2018 / 18:24

Закон патрабуе атрымання яўнай вербальнай або фізічнай згоды і закліканы змяніць характар пераследу сэксуальных злачынстваў у краіне. Швецыя стане 10-й краінай у Еўропе, якая прызнае сэкс без згоды згвалтаваннем.

Пачынаючы з 1 ліпеня, калі закон уступіць у сілу, абвінаваўцам будзе дастаткова даказаць, што відавочнай згоды не было атрымана. Згодна з папярэднім законам, пракуроры абавязаныя былі знайсці прыкметы ўжывання гвалту, прымусу да сэксу або ўразлівага становішча ахвяры.