Аліна Кабаева з'явілася перад публікай у белай сукенцы з выявай двухгаловага арла ФОТАФАКТ

23.05.2018 / 12:51

У Маскве стартаваў юбілейны, 10-ы, фестываль мастацкай гімнастыкі «Аліна-2018», галоўным арганізатарам якога выступіла алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева. Знакамітая спартсменка з'явілася перад публікай у белай сукенцы з прынтам у выглядзе дзяржаўнага двухгаловага арла.

Кабаева актыўна курыруе мерапрыемства: гімнастка прысутнічала на рэпетыцыях, размаўляла з удзельніцамі і дапамагала ў арганізацыі. Акрамя таго, апошнія некалькі гадоў дабрачынны фонд Кабаевай падтрымлівае фестываль, - паведамляе Прэсбол са спасылкай на cosmo.ru.