Мільёны чалавек сочаць за вяселлем прынца Гары і актрысы Меган Маркл ВІДЭА
19.05.2018 / 13:47
Урачыстую цырымонію шлюбу брытанскага прынца Гары і амерыканскай актрысы Меган Маркл у жывым эфіры глядзяць мільёны чалавек па ўсім свеце.
Афіцыйная трансляцыя збірае на адным толькі Ютубе каля 1 мільёна адначасовых карыстальнікаў.
Святочныя мерапрыемствы адбываюцца ў Віндзорскім замку.
Гары — сын прынца Чарльза і загінулай прынцэсы Дзіяны.