Google запусціць сэрвіс па пошуку модных рэчаў «з малюнкаў»

18.05.2018 / 20:07

Google распрацаваў сэрвіс, які аблегчыць пошук і куплю ўпадабанай рэчы.

Новы дадатак Style Match дазволіць карыстальнікам за лічаныя секунды знаходзіць упадабаную рэч, вызначаць брэнд, а таксама шукаць у інтэрнэт-крамах, піша Independent.

Акрамя таго, сэрвіс падасць некалькі варыянтаў кошту ў розных анлайн-крамах і наяўнасць рэчы ў краме. Для гэтага карыстальніку спатрэбіцца ўсяго толькі навесці камеру на прадмет адзення, які знаходзіцца на фота або ў рэальным жыцці.

Цяпер дадатак даступны толькі на Android для смартфонаў з убудаванай камерай Google Lens.