У МУС падрыхтавалі канцэпцыю законапраекта аб прадухіленні гвалту ў сям'і

18.05.2018 / 10:57

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Алег Каразей паведаміў аб тым, што МУС падрыхтавала канцэпцыю законапраекта аб прадухіленні гвалту ў сям'і.

Паводле інфармацыі прадстаўніка МУС, у дакуменце разгледзелі наяўную заканадаўчую базу Беларусі, усе міжнародныя абавязацельствы РБ, а таксама вопыт іншых краін па гэтым пытанні.

Да ліпеня канцэпцыю законапраекта плануецца ўзгадніць з усімі зацікаўленымі ведамствамі, а пасля — яшчэ і ў Савеце Міністраў Беларусі. Калі на двух гэтых этапах законапраект будзе ўхвалены, у кастрычніку 2018 года яго прадставяць Лукашэнку. Сам закон, верагодна, прымуць ўжо ў наступным годзе.