Крышціяну Раналду стане прадзюсарам серыяла пра жаночы футбол

11.05.2018 / 10:12

Форвард мадрыдскага «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду стане выканаўчым прадзюсарам серыяла, прысвечанага жаночаму футболу.

Як паведамляе The Hollywood Reporter, пакуль яшчэ неназваны праект здымаецца студыяй Пола Лі па замове Facebook, дзе ён і будзе дэманстравацца на відэа-платформе Facebook Watch.

Серыял раскажа пра жаночую футбольную каманду з адной са школ Нью-Ёрка. Аўтарамі сцэнарыя выступалі Ліз Гарсія і Джош Харта, вядомыя па серыяле «Мэмфіс Біт».