Першая лэдзі Бразіліі выратавала сабаку, кінуўшыся ў адзенні ў возера

08.05.2018 / 10:18

Першая лэдзі Бразіліі Марсэла Тэмер выратавала сабаку, які тануў. Яна скокнула ў возера каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Як паведамляе BBC, інцыдэнт адбыўся 22 красавіка, але пра гэта стала вядома толькі сёння.

Марсэла Тэмер гуляла па садзе з сынам Мішэльзіньё, калі ўбачыла як адзін з яе сабакаў джэк-расэл-тэр'ер па мянушцы Піколі тоне ў возеры. Яна скокнула ў ваду ў адзенні і выратавала жывёлу. Агент бяспекі, які адмовіўся дапамагчы ратаваць сабаку, быў звольнены са сваёй пасады.

Desejo um ótimo fim de semana a todos!! E deixo aqui um registro do Thor e do Picoly. ❤️

Публикация от Marcela Temer (@marcelatemer)