Нобелеўскі камітэт адмовіўся ад уручэння прэміі па літаратуры 2018 года з-за сэкс-скандалу
04.05.2018 / 10:34
Dan Hansson/SvD/TT
Нобелеўскі камітэт абвясціў пра тое, што не будзе ўручаць прэмію па літаратуры ў 2018 годзе. Гэтае рашэнне прынята на фоне скандалу ў Шведскай акадэміі, якая адказвае за выбар намінантаў.
У 2019 годзе ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры будзе адноўлена.
У канцы 2017 года Шведская акадэмія, якая ўручае Нобелеўскую прэмію па літаратуры, пачала ўнутранае расследаванне аб уцечцы звестак, у якім падазраваўся муж аднаго з членаў арганізацыі. Яго таксама западозрылі ў сэксуальных дамаганнях да жанчын.