Дзяўчына-паўэрліфцер правучыла ірландца, які ўшчыпнуў яе за ягадзіцу

Амерыканская паўэрліфцерка Ліяна Кар (Leanna Carr) распавяла пра тое, як правучыла ірландца, які прычапіўся да яе, паведаміў партал Independent.

24.04.2018 / 21:24

Ліяна Кар.

Спартсменка са штата Каларада гуляла па Дубліне, калі невядомы ўшчыпнуў яе за ягадзіцу. Дзяўчына абярнулася, а той засмяяўся ёй у твар са словамі: «Ты ж амерыканка, табе, напэўна, спадабалася».

У адказ на гэта Кар ударыла яго па твары і крыкнула: «Ніколі больш не чапай так дзяўчат, я магу адправіць цябе за краты». Невядомы раззлаваўся і хацеў ударыць яе, але ў падзеі ўмяшалася пара пенсіянераў, якія спужалі агрэсара.

Пасля гэтага дзяўчына падзялілася фатаграфіяй сваіх збітых костак у Twitter-акаўнце. Яна адзначыла, што ўпершыню ў жыцці ўдарыла кагосьці і адчувае лёгкае пачуццё сораму.

While walking down the street in Dublin earlier this week, a man grabbed my butt. He proceeded to laugh hysterically and said “you’re an American, you probably liked it”. Apparently traveling solo has made me a better person bc my first reaction was to punch him in the face pic.twitter.com/qJ82a3iimI

— Leanna Carr (@Leanna_Carr) 21 апреля 2018 г.