Як вучыліся рабіць макіяж, пакуль не было Ютуба: архіўныя «б’юці-блогі» 30—70-х гадоў
Сёння дастаткова зайсці на Ютуб, каб зразумець, як наносіць хайлайтар ці якія цені сёлета ў модзе. Сотні б’юці-блогаў вядуцца як на гэтай пляцоўцы, так і ў Інстаграме, ва Укантакце і гэтак далей.
20.04.2018 / 16:47
А як жа вучыліся фарбавацца ў мінулым стагоддзі?
На дзіва, у тыя часы таксама існавалі відэаінструкцыі. Калі перагледзець кантэнт акаўнта Glamourdaze, які збірае відэаматэрыялы, прысвечаныя сферы прыгажосці, становіцца зразумела, што макіяж з мінулага не проста з налётам рэтра, ён зноў вяртаецца на подыумы і твары. Бо мода на макіяж, як і на адзенне, цыклічна.