People назваў самую прыгожую ў свеце жанчыну ФОТАФАКТ

19.04.2018 / 11:34

Часопіс People склаў спіс самых прыгожых людзей. Лідарам стала спявачка Аліша Бэт Мур, больш вядомая як Пінк, яна трапіла на вокладку спецыяльнага выпуску.

На здымку выканаўца адлюстравана з двума сваімі дзецьмі.

«Яна можа быць поп-зоркай і лаўрэатам «Грэмі», але зорка нашага «прыгожага выпуску» прызнае, што, калі гаворка заходзіць пра мацярынства, яна лічыць за лепшае не спяшацца», — пазначана ў подпісе. У нумары друкуецца інтэрв'ю са спявачкай.

She might be a Grammy-winning pop star, but #TheBeautifulIssue cover star #Pink admits she's just taking it "day by day" when it comes to being a mom to her two kids. Tap the link in the bio to read this week's cover story. | : @peggysirota

Публикация от People Magazine (@people)