Прамоўтарка піва, фотаздымкі якой выкарысталі без дазволу: «Я хачу забыць гэтую сітуацыю як страшны сон»
На мінулым тыдні ў беларускіх суполках піўнога брэнда «Хмяльноў» з’явіўся пост, які прапаноўваў удзельнікам высветліць памер грудзей адной з прамоўтарак.
19.04.2018 / 11:55
Пасля гэтага на брэнд накінуліся ўсе, хто даўно зразумеў, што рэклама тавараў праз цела — гэта не проста сэксізм. Такая рэклама яшчэ папросту не працуе. Адзінае, да чаго яна прыводзіць — гэта да хайпу. Але ў цывілізаваных краінах лагічнымі наступствамі такіх рэчаў з'яўляюцца рэпутацыйныя страты кампаніі.
Як стала вядома «Нашай Ніне», галоўная гераіня фотаздымку Даша Д. нават не ведала, што яе вобраз будуць выкарыстоўваць побач з такой апытанкай.
Даша Д.
«Гэта наогул не норма. Калі я пагаджалася на працу, то нават не ведала, якая ў нас будзе форма. Ды і працадаўцы казалі, што фотаздымкі выкладаць нікуды не будуць. Пасля я ўсё ж вырашыла гэта праверыць і ўбачыла гэтую жудасную апытанку. Пачала разбірацца, і мне прапанавалі заплаціць за фота, бо яно ўжо было ў суполцы, былі прагляды. Я вырашыла, што хай хоць так кампенсуюць. А цяпер хачу забыць гэтую сітуацыю як страшны сон», — пракаментавала Даша.
Дзяўчына падпрацоўвае прамоўтаркай ужо больш за год, але так яе «кінулі» ўпершыню.
Прадстаўнікі кампаніі ж адмовіліся ад любых каментароў: «Ніхто з нас не будзе каментаваць гэтую сітуацыю. Прыміце як факт».
Як можаце ўбачыць, усе пасты ў карпаратыўных пабліках брэнда прысвечаныя адной тэме: