Бойфрэнд раскрытыкаваў «піўное пуза» сяброўкі, і цяпер яму не паздаровіцца

Карыстальнікі інтэрнэту зацкавалі маладога чалавека, які негатыўна выказаўся наконт знешняга выгляду сваёй сяброўкі. 

06.04.2018 / 12:50

Шэлбі Джонсан доўгі час пакутавала ад недахопу вагі цела. У апошнія месяцы жыцця ёй з цяжкасцю ўдалося паправіцца да 55 кілаграмаў, але яе хлопец на такія змены адрэагаваў радыкальна: назваў яе жывот «піўным пузам» і раскрытыкаваў «новы» знешні выгляд.

Так змянялася цела Шэлбі апошнім часам.

Дзяўчына паскардзілася на гэту сітуацыю ў сваім твітары, падзялілася скрыншотамі перапіскі з хлопцам і дадала, што не чакала такіх крыўдных слоў ад каханага. 

I am 120 pounds. I have been for about 5 months.
My partner said this to me. Am I overreacting for feeling hurt by this? I’m at a loss and just can’t even comprehend how someone who claims to love me can say this. pic.twitter.com/JpOrtkSZ4h

— shelbs (@babyyygucci) 30 марта 2018 г.

Яе пост імгненна стаў вельмі папулярным. Сотні карыстальнікаў падтрымалі Шэлбі і пажадалі ёй як мага хутчэй развітацца з гэтым «грубіянам» і «таксічнай» асобай.

Цяпер Шэлбі сапраўды падумвае пайсці на гэты крок у бліжэйшы час.

А вы б што зрабілі, калі б партнёр крытыкаваў ваша цела?

Nina.nn.by