Фатографка тры тыдні жыла ў крамах IKEA, а ахоўнікі не звярталі ўвагі ФОТЫ
Дзяўчына хадзіла з адной мэблевай крамы ў ваколіцах Лондана ў іншую, укладвалася ў ложкі чытаць, умывалася, пераапраналася, гатавала ежу і ўвогуле адчувала сябе як дома.
24.03.2018 / 13:33
«Ахоўнікі практычна не заўважалі. А цяпер, калі я паказваю фота знаёмым, большасць з іх нават не разумеюць, што здымкі зробленыя ў ІКЕА, даводзіцца ўказваць на цэннікі» — распавяла пра свой эксперымент фатографка, вядомая як Sashadavai.