Мужчына адсудзіў 317 тысяч еўра, таму што замест яго павысілі жанчыну

Згодна з рашэннем аўстрыйскага суда, Піцер Францмаер праз гендарную дыскрымінацыю на працы атрымае 317 тысяч еўра (764 000 BYN) кампенсацыі, паведамляе Daily Mail. Гэта сума, якую ён зарабіў бы, калі б займаў пасаду, на якую яго павінны былі абраць, але не абралі.

22.03.2018 / 18:43

Піцер Францмаер. Фота Stadt Wels.

У 2011 годзе Піцер і яшчэ некалькі кандыдатаў прэтэндавалі на пасаду начальніка новага аддзела. Сярод канкурэнтаў Піцера была Уршуля Зэхнер, якая на той момант кіравала нацыянальным ведамствам рэгулявання чыгунак Schienen-Control. І хоць кваліфікацыю Піцера ацанілі на 0,25% вышэй, пасада ўсё адно дасталася жанчыне.

Рашэнне спыніцца на кандыдатуры Уршулі прыняла Дорыс Бурэ — экс-міністарка транспарту Аўстрыі. Яна патлумачыла, што прытрымлівалася закону падчас усіх этапаў адбору, але на прыняцце канчатковага рашэння паўплываў значны недахоп жанчын. Бурэ выказала спадзеў, што гэтая сітуацыя не паставіць пад пагрозу прынцып прасоўвання жанчын па службе.

Nina.nn.by