Беларускамоўны інстаграм інжынеркі, закаханай у пастаўскія лясы і рыбалку

У эфіры наша пастаянная рубрыка. Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.

15.02.2018 / 19:27

Ганна Пракаповіч месяц таму скончыла БНТУ (дыплом, дарэчы, пісала па-беларуску). Кваліфікаваная інжынерка працуе спецыялістам па інтэрнэт-праектах і паралельна цікавіцца фатаграфіяй і ілюстрацыямі.

«Я пяты год жыву ў Мінску, але душой заўжды дома, ля рэчкі ў Паставах, дзе лясы і рыбалка. Так, у нас усе рыбакі ў сям'і!», — расказвае пра сябе Ганна.

Ганна Пракаповіч.

Свой акаўнт яна вядзе якраз як фатограф, каб прадэманстраваць прыгажосць людзей і наваколля.

Марозны ранак . . #snow #pastavy #sun #cold #morning #grass #winter #belarus #nature #landscape #photobelarus #photographerminsk

Публикация от Hanna Prakapovich (@hannaphota)

Восень заканчваецца, а дома ўсё яшчэ водар яблыкаў, ягад і траў. А яшчэ там шмат зорак і світанкаў ды закатаў. . . . #home #pastavy #belarus #berrys #red #holiday #autumn #photobelarus #photographerminsk #inspiration #art

Публикация от Hanna Prakapovich (@hannaphota)

Асалода ад вандровак мацней, калі падарожнічаеш з любімымі . . . #belarus #castle #architecture #navagrudak #nature #travelphotography #travelling #навагрудак

Публикация от Hanna Prakapovich (@hannaphota)

КК