14 Лютага ў Мінску адзначылі сняданкамі ў ложак

Сотня мінчанак пачала 14 лютага са сняданку ў ложак, 2 чалавекі такім чынам зрабілі прапанову.

14.02.2018 / 16:25

Больш за 1400 беларусаў напісалі валянцінкі сваім дамам сэрца, каб зрабіць каханым сюрпрыз да Дня святога Валянціна. Сотня шчасліўчыкаў была абрана рандомна і ўжо раніцай 14 лютага «любоўны голуб» Актывія-mail па заяўках мужчын адправіўся па мінскіх вулачках да любімых дзяўчат, жанчын, каб уручыць ім падарункавы сэт з ёгуртам, кветкамі і валянцінкай з тымі самымі пяшчотнымі прызнаннямі ў каханні.

На мінулым тыдні ў Мінску запусцілі незвычайную паслугу: дастаўку валянцінак разам са сняданкам у ложак. Арганізатары прапанавалі напісаць прызнанне ў каханні сваёй другой палове або адкрыцца дзяўчыне, якая даўно падабаецца, а пасля рандомна выбралі 50 шчасліўчыкаў, дамы сэрца якіх атрымалі раніцай 14 лютага прыемны камплімент ад «Актывія» абсалютна бясплатна. Дарэчы, ужо напярэдадні свята кахання было прынята рашэнне павялічыць колькасць сняданкаў ў два разы — так шмат цёплых слоў пісалі беларусы, таму Актывія-mail вырашыла заахвоціць яшчэ больш рамантычных гісторый! Арганізатары атрымалі некалькі соцень лістоў ад шчаслівых мужоў і юных закаханых, клапатлівых сыноў і бацькоў: беларусы нязвыкла адкрыта дзяліліся сваімі рамантычнымі гісторыямі знаёмства, прызнаваліся ў пачуццях, расказвалі пра свае пяшчотныя мянушкі ці жадалі другой палове лёгкага пачатку дня. Двое мужчын і ўвогуле вырашылі такім чынам зрабіць каханым прапанову.

— Шчыра кажучы, мы не чакалі такога ажыятажу, а калі пачалі чытаць прызнання, адчулі тую велізарную колькасць кахання ў беларускіх пар, якія не скупяцца на далікатныя пачуцці і прыемныя словы адно для аднаго. Таму нам захацелася і са свайго боку падарыць у два разы больш падарункаў, — распавядае Аляксандра Харольская, арганізатар праекта і прадстаўнік брэнда «Актывія». — Мы падрыхтавалі дадаткова 50 лёгкіх сняданкаў, выпадковым чынам выбралі валянцінкі і прапанавалі іх аўтарам даставіць сняданак у ложак самастойна, каб прызнацца ў сваіх пачуццях каханай дзяўчыне ўжо без пасярэднікаў.

У падарунку ад «Актывія», акрамя валянцінкі з арыгінальнымі пажаданнямі, — французскі круасан Brioche, лёгкі ёгурт «Актывія» і вясновы букет Botanique, іх даставілі раніцай з 7:00 12:00 кур'ерам дастаўкі menu.by. Свае лёгкія сняданкі многія мінчанка аддалі з'елі проста ў піжаме, папярэдне падзяліўшыся кадрамі ў інстаграме з хэштэгам #завтракатьлегко.

— У тым шалёна рытме, у якім жывуць сучасныя беларусы, так не хапае лішніх хвілін на рамантыку. А для гэтага ж дастаткова ператвараць нейкія рэгулярныя рэчы ў свята, — кажа Аляксандра Харольская, арганізатар праекта і прадстаўнік брэнда «Актывія». — Мы хочам нагадаць усім беларусам, што не абавязкова чакаць 14 лютага, каб радаваць адзін аднаго прыемнымі сюрпрызамі, а лёгкі сняданак у ложак наогул павінен стаць добрай штодзённай традыцыяй.

Што пісалі беларусы ў сваіх валянцінках?

А вось валянцінкі, да якіх мужчыны абяцалі прыкласці той самы заручальны пярсцёнак: