Спявачка, экс-тэнісістка і беларуская нацыяналістка Вольга Барабаншчыкава чакае першынца
Пра гэта жанчына паведаміла ў сваім інстаграме, адзначыўшы, што баялася расказваць пра будучае папаўненне пасля няўдалай цяжарнасці, якую перажыла 7 гадоў таму.
09.02.2018 / 16:52
«Не хачу больш хадзіць у безразмерных сукенках і швэдрах… Хочацца ў поўнай меры атрымаць асалоду ад гэтага доўгачаканага, цудоўнага перыяду. Хочацца падзяліцца з вамі надзвычай радаснай для мяне (нас) навіной», — не хавае эмоцый Вольга.
Нагадаем, што яе мужам з'яўляецца віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі тэніса расіянін Аляксей Селіваненка.
Сама Вольга прысвяціла сябе шоў-бізнэсу, а таксама стварэнню дызайнерскага адзення: яе ўласны брэнд называецца Candy Lady.